Гарлыкскi ГАК

Гарлык 6.JPGГарлыкскае радовішча калійных соляў размешчана ў 800 км ад Ашхабада (фактычна на мяжы з Аўганістанам). Паклады калійнай солі тут знайшлі ў 1960-х гадах. Аднак у той час Савецкі Саюз не валодаў неабходнымі тэхналогіямі для будаўніцтва маштабнай вытворчасці. Толькі праз паўстагоддзя Туркменістан вырашыўся ўзвесці на гэтым месцы гарнарудны комплекс, і галоўным памагатым была абраная Беларусь.

Гарлык 4.JPG У 2010 годзе генеральны падрадчык ААТ «Белгархімпрам» падпісаў з дзяржаўным канцэрнам «Туркменхімія» кантракт на будаўніцтва пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Кошт праекта ацанілі ў $1 млрд. На будаўнічай пляцоўцы працавалі 14 беларускіх і 22 туркменскія падрадныя арганізацыі, а гэта больш як 2,3 тыс. чалавек.

Гарлык 1.JPG Практычна палову з іх склалі беларусы. Камбінат налічвае 125 аб'ектаў, асноўнай яго часткай з'яўляецца руднік. Выкрыта радовішча двума вертыкальнымі шахтавымі стваламі: клецявым (глыбіня 309 м) і скіпавым (глыбіня 364 м). Другой часткай камбіната з'яўляецца комплекс наземных аб'ектаў абагачальнай фабрыкі для перапрацоўкі руды ва ўгнаенні. Тут пабудаваны цэх драбнення, склад руды, флатацыйная абагачальная фабрыка, цэх сушкі і грануляцыі, цэх пагрузкі, аддзяленне згушчэння, солеадвал і шламасховішча, рэагентная гаспадарка, рамонтна-механічны цэх.

Гарлык 3.JPGНа аб'екце вахтавым метадам працавалі і работнікі ААТ «Трэст Шахтаспецбуд». Імі ажыццёўлена праходка вертыкальных ствалоў, выпрацовак каляствольнага двара, камер спецпрызначэнняў і загрузных устройстваў, выпрацовак галоўных напрамкаў, а таксама праведзены мантажныя і электрамантажныя работы.

Гарлык 2.jpgГарлык 5.JPGУсе гэтыя работы былі выкананы ў тэрмін і з добрай якасцю, што пасля пацвердзіў заказчык і адзначылі ў сваіх выступах кіраўнікi дзяржаў А.Г. Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў 31 сакавіка 2017 года пры ўводзе ў эксплуатацыю Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

Возврат к списку