Вентспiлскi порт

Вентспилс 6.jpgУ перыяд з 1977 па 1981 гады СШБУ, з найлепшага боку зарэкамендавала сябе на будаўніцтве аб'ектаў «Беларуськалія», і мела ў сваім вытворчым арсенале даволі шырокі спектр шахтабудаўнічых і мантажных работ, якімі актыўна цікавіліся заказчыкі з іншых рэгіёнаў рэспублікі і Савецкага Саюза.

Пашыраючы геаграфію і працуючы на іншагародніх аб'ектах, асабліва варта адзначыць субпадрадную дзейнасць СШБУ у перыяд з 1981 па 1991 гады ў Вентспілскім порце па будаўніцтве тэрмінала па адгрузцы калійных угнаенняў на экспарт, і ў першую чаргу ў ЗША.Вентспилс 3.jpg

Вентспилс 8.jpgЛёд халоднай вайны растаў, і кіраўніцтву «Хімпрама» была пастаўлена задача максімальна забяспечыць імпарт хімічнай прамысловасці, і ў першую чаргу ў ЗША. У тэрміновым парадку ў пяці партах СССР, у тым ліку і ў г.Вентспілсе Латвійскай ССР былі пабудаваны заводы вадкіх комплексных угнаенняў. Было прынята рашэнне ўрада на глыбакаводнай частцы портаВентспилс 7.jpg Вентспілс будаўніцтва тэрмінала па прыёмцы, перапрацоўцы і захоўванню 1800000 тон калійных угнаенняў. Каштарысная вартасць складала 50,0 млн савецкіх рублёў, акрамя таго «Саюзкалій» перадаў 39,0 млн савецкіх рублёў на будаўніцтва і развіццё порта. Генпадрадчыкам было вызначана СУ-425 г.Вентспілса трэста «Балтгідрамарбуд», генпраекціроўшчык Ленінградскі філіял Мардзяржпраект. Салігорскаму ШБУ па субпадрадзе даручаўся мантаж усягоВентспилс 1.jpg комплексу канвеерных і перагрузачных ліній у колькасці 18 галерэй і асноўныя мантажныя работы па перагрузцы і перасыпе угнаенняў. На выкананне гэтага найважнейшага ўрадавага задання быў камандзіраваны амаль увесь склад горнамантажнага ўчастка на чале з намеснікам начальніка Дароніным Рыгорам Вентспилс 2.jpgЯфімавічам і механікам Кахно Міхаілам Аляксеевічам. На пускавым перыядзе ў Вентспілсе знаходзіліся амаль тры месяцы начальнік Півавараў Анатоль Міхайлавіч і начальнік УКБ «Саюзкалія» Харытонаў Уладзімір Міхайлавіч. Штодзень праводзіліся штабы будоўлі.Вентспилс 4.jpg

Дзякуючы дакладнай і арганізаванай працы генпадрадчыка СУ-425 і субпадрадных арганізацый комплекс быў своечасова ўведзены ў эксплуатацыю. З Салігорска прыйшлі эшалоны з мінеральнымі ўгнаеннямі, Вентспилс 5.jpgапрабаваны ўвесь комплекс перагрузкі і адбылася ўрачыстая загрузка сухагруза для адпраўкі ў ЗША.

Вентспілс з'яўляецца часткай транс'еўрапейскай транспартнай сеткі і гістарычна служыць стратэгічным транспартным вузлом, які абслугоўвае транзітныя грузапатокі хімікатаў, калійнай солі, каменнага вугалю, збожжа і іншых відаў грузаў паміж Расіяй і краінамі СНД. На сённяшні дзень Вентспілс з'яўляецца мультымадальным портам, здольным прыняць любы груз, са штогадовым грузазваротам каля 30 мільёнаў тон і самымі прывабнымі расцэнкамі ў Балтыі. Тэхнічныя параметры незамярзальнага порта дазваляюць круглы год абслугоўваць самыя буйныя судны, якія толькі заходзяць у Балтыйскае мора.

Вентспилс 9.jpg

Возврат к списку