14 лютага 2003 года адбылося ўрачыстае адкрыццё будаўніцтва Чырвонаслабодскага рудніка, галоўнай задачай якога з'яўляецца папаўненне руднай базы Другога рудаўпраўлення, а ўжо 8 мая 2009 года здадзена яго першая чарга. Першую чаргу будаўніцтва рудніка прымаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
У 2008 годзе ў ствале №1 Чырвонаслабодскага рудніка максімальныя тэмпы праходкі склалі 57 метраў у месяц. Шахтапраходчым упрауленнем пройдзены скіпавы і клецевы ствалы Чырвонаслабодскага рудніка глыбінёй 702 м і 636 м адпаведна. Тэрмін будаўніцтва скіпавага ствала склаў 56 месяцаў, у тым ліку падрыхтоўчы перыяд − 23 месяцы, клецявога ствала − 55,4 месяца, у тым ліку падрыхтоўчы перыяд − 20 месяцаў. На скіпавым ствале дасягнуты максімальныя тэмпы праходкі − 57 м/мес. звычайным спосабам, на клецявым ствале − 47 м/мес. (нарматыўны тэмп праходкі ствалоў у звычайных умовах − 40 м / мес.). Работы на абодвух ствалах выкананы на высокім узроўні.
Важным складнікам поспеху з'яўляецца высокая якасць выканання спецыяльных работ па замарожванні ваданосных гарызонтаў. Прытокі ў ствол падземных вод поўнасцю выключаны.
Прымяняемы ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» спосаб праходкі ствалоў з'яўляецца даўно правераным і найбольш бяспечным у горна-геалагічных умовах беларускага каліеноснага басейна.
З 2015 па 2019 гг. горна-капітальным упраўленнем ААТ «Трэст Шахтаспецбуд»:
− упершыню ў гісторыі ААТ «Беларуськалій» ажыццёўлена перасячэнне горнымі выпрацоўкамі разлому "К-С". Выкрыты заходні блок чатырма брэмсбергамі, пройдзенымі праз 12-й Г.М.Г. Падрыхтавана 70 працэнтаў аб'ёмаў паўночнага і паўднёвага напрамкаў заходняга блока;
− ажыццяўляецца выкрыццё другога калійнага гарызонту двума брэмсбергамі і будаўніцтва склада руды.
30.07.2020 у 2 гадзіны ночы горна-капітальнае упрауленне сіламі ўчастка ГКУ-3 (ПКС-8 №46) скончыла праходку даследчай выпрацоўкі, якая перасекла II Калійны гарызонт на Чырвонаслабодскім рудніку Другога Рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій»! Магутнасць пласта сiльвiнiта ў месцы выкрыцця склала адпаведна: 1 сiльвiнiтавы пласт − 0,95 метра; 2 сiльвiнiтавы пласт − 0,73 метра; 3 сiльвiнiтавы пласт − 0,60 метра. Ускрыццё II Калійнага гарызонту адкрывае дадатковыя магчымасці здабычы руды на Чырвонаслабодскім рудніку.
Дасягненне высокіх паказчыкаў стала магчымым дзякуючы зладжанай сумеснай рабоце працоўных калектываў ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Трэст Шахтаспецбуд». Калектыў ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» мае ўсе магчымасці праводзіць цэлы комплекс работ, уключаючы геолагаразведку, замарозку грунтоў, праходку ствалоў спецыяльным спосабам, выхад на гарызонт, развіццё галоўных напрамкаў адпрацоўкі запасаў.