У Салігорскім раёне 21 мая быў устаноўлены памятны знак у гонар пачатку будаўніцтва Дарасінскага рудніка. ААТ «Трэст Шахтопецбуд» выступае субпадрадчыкам пры будаўніцтве гэтага аб'екта.
Шахтнае поле Дарасінскага рудніка будзе размяшчацца пад тэрыторыямі Салігорскага, Любанскага і Слуцкага раёнаў. На яго прампляцоўцы будзе ўзведзены адміністрацыйна-бытавы комплекс, а таксама будуць праходзіць два шахтавыя ствалы. Новы руднік стане сыравіннай базай для трэцяга рудаўпраўлення і прадоўжыць тэрмін яго службы як мінімум на 50 гадоў. Запасы калійных соляў плануецца адпрацоўваць на двух гарызонтах (трэцім і чацвёртым) на глыбіні ад 499 м да 1 км. Калійная соль, якая здабываецца на рудніку, будзе перапрацоўвацца на сільвінітавай абагачальнай фабрыцы трэцяга рудаўпраўлення. Каб ажыццяўляць пастаўку руды, плануецца пабудаваць наземную канвеерную галерэю даўжынёй 7,2 км.
ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» з красавіка 2019 г. прыступіла да выканання работ па аб'екце: «Падтрыманне сыравіннай базы 3РУ ААТ «Беларуськалій» за кошт будаўніцтва Дарасінскага рудніка. Падрыхтоўчы перыяд. Другі этап. Бурэнне кантрольна-ствалавых свідравін скіпавага і клецявога ствалоў і трох гідрагеалагічных свідравін».
У найкароткія тэрміны (за 2,5 месяца) было праведзена бурэнне з адборам керна кантрольна-ствалавой свідравіны 1К на глыбіню 851м, а таксама трох гідрагеалагічных свідравін. Што дазволіла заказчыку значна скараціць тэрміны на праектаванне замарожвальных свідравін і паскорыць работы па будаўніцтве Дарасінскага рудніка.
У дадзены момант скончаны работы па свідраванні чацвёртай (дадатковай) гідрагеалагічнай свідравіны, вядуцца работы па свідраванні з адборам керна на кантрольна-ствалавой свідравіне 2К. На сённяшні дзень адзнака складае 525 мэтраў. У бліжэйшы час будзе выкрыты трэці калійны гарызонт.
Усе работы праводзяцца строга па праектнай дакументацыі. Выхад керна складае больш за 90% − што перавышвае праектнае заданне. Вертыкальнасць свідравін, выкананых ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» таксама значна вышэйшая за праектныя паказчыкі па адхіленнях.
У верасні 2020 года ААТ «Беларуськалій» пачало адзін з найважнейшых этапаў будаўніцтва шахтных ствалоў Дарасінскага рудніка − замарожванню горных парод на клецевым ствале. Падрадчыкам выступае ААТ «Трэст Шахтаспецбуд». Мэтай дадзеных работ з'яўляецца стварэнне ледапароднай агароджы ў інтэрвале абвадненых парод вакол контуру шахтных ствалоў. Замарожванне горных парод будзе выканана на глыбіні 185 метраў з дапамогай замарожвальнай станцыі і замарожвальных свідравін у колькасці 39 штук. На стварэнне ледапароднай агароджы ў горных пародах праектам прадугледжана 3 месяцы. У працэсе замарожвання ажыццяўляецца кантроль за фарміраваннем ледапароднай агароджы, неабходнай для забеспячэння бяспечных умоў работ. Пасля стварэння ледапароднай агароджы будуць пачаты работы па праходцы шахтнага ствала спецыяльным спосабам.
11 снежня 2020 года адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды пачатку праходкі клецявога ствала Дарасінскага рудніка ААТ «Беларуськалій». Гэта адзін з найважнейшых этапаў пры будаўніцтве новых руднікоў. Па кляцевым ствале ідзе дастаўка людзей і абсталявання ў шахту, і руднік пачынае развіваць сваю падземную інфраструктуру. Падрадчыкам выступае ААТ «Трэст Шахтаспецбуд». Брыгадзір горна-праходчага ўчастка нумар 1 ШПУ ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» Грабянёк Дзмітрый Іванавіч, кіруючы пародапагрузачнай машынай КС-3, выдаў на-гара першую баддзю Дарасінскага рудніка. Гэта стала традыцыйным сімвалічным стартам праходкі шахтнага ствала Дарасінскага рудніка.
Дарасінскі руднік асвяціў біскуп слуцкі і салігорскі Антоній і перадаў праходчыкам ікону выратавальніка.
Рэсурсы Дарасінскага рудніка дазволяць падоўжыць тэрмін службы 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» як мінімум на 50 гадоў. Праектная магутнасць рудніка складзе каля 8 мільёнаў тон руды ў год з наступным павелічэннем да 9 мільёнаў.
З 3 студзеня 2022 па 27 студзеня 2022 года пры будаўніцтве скіпавага ствала Дарасінскага рудніка брыгадай участка ГПУ-1 шахтапраходчага ўпраўлення ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» (начальнік - Канаплянік А.А., брыгадзір - Грабянек Д.І.) устаноўлены рэкорд пры мантажы : за 24 сутак зманціравана 113 цюбінгавых кольцаў пры нарматыўным тэрміне - 40 цюбінгавых кольцаў у месяц у замарожаных пародах.